Ігумену Ермагену (Панасюку) прысуджана вучоная ступень кандыдата багаслоўя

10 ліпеня 2020

top.jpg

9 ліпеня 2020 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл зацвердзіў рашэнне кандыдацкага дысертацыйнага савета Мінскай духоўнай акадэміі аб прысуджэнні ігумену Ермагену (Панасюку) вучонай ступені кандыдата багаслоўя.

Дысертацыя насельніка Жыровіцкага Успенскага манастыра ігумена Ермагена (у свеце Анатоля Мікалаевіча Панасюка) падрыхтавана па спецыяльнасці Б 05 10 «Філасофія рэлігіі». Тэма дысертацыі: «Дыялектыка міфа А. Ф. Лосева як метадалогія філасофіі рэлігіі і апалагетыкі».

Навуковы кіраўнік: протаіерэй Сергій Маўсясян, кандыдат філасофскіх навук, кандыдат багаслоўя.

Афіцыйныя апаненты:

  • Кірвель Чэслаў Станіслававіч, загадчык кафедры філасофіі УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», доктар філасофскіх навук, прафесар
  • Пашко Рыма Генадзьеўна, загадчыца кафедры агульнанавуковых дысцыплін УА «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці» (г. Мінск), кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Апаніруючая арганізацыя: адукацыйная прыватная ўстанова вышэйшай адукацыі «Праваслаўны Свята-Ціханаўскі гуманітарны ўніверсітэт».

Абарона дысертацыі адбылася 27 лютага 2020 года на пасяджэнні Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры Мінскай духоўнай акадэміі. Пры правядзенні тайнага галасавання ўсе члены савета выказаліся за прысуджэнне суіскальніку вучонай ступені кандыдата багаслоўя.

МінДА / Church.by