Інстытут тэалогіі БДУ рэалізуе моладзевы праект «Асветніцкі лекторый»
04 студзеня 2019У дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта рэалізуецца маладзёжны праект «Асветніцкі лекторый».
Студэнты-тэолагі выступаюць перад навучэнцамі школ у рамках выхаваўчай работы ўстановы адукацыі і праводзяць гутаркі і лекцыі з прэзентацыямі па тэмах:
- Святыні Беларусі (пачатковыя і сярэднія класы);
- Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798-1868): асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях;
- Беларускія святыя: пераемнасць святасці (узрост мэтавай аўдыторыі 6-16 гадоў);
- Вера ў Бога і сучасны чалавек (з 16 гадоў);
- Праваслаўныя манастыры і манаства ў Беларусі;
- Прытчы як крыніца духоўна-маральнага выхавання;
- Рэлігія і навука;
- Біблія як Кніга кніг.
Па запыце могуць быць распрацаваны лекцыі і па іншай тэматыцы (пра сям'ю і шлюб, пра паслухмянасць, пра дружбу, міласэрнасць і іншае). Таксама па заяўках лекцыі і гутаркі могуць праходзіць як на рускай, так і на беларускай мовах.
У 2016/2017 і 2017/2018 навучальных гадах асветніцкі лекторый Інстытута тэалогіі заняў прызавыя месцы на конкурсе «Лепшы моладзевы праект» у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Каардынатар праекта — начальнік службы па сувязях з грамадскасцю і інфармацыйна-аналітычнай рабоце Інстытута тэалогіі БДУ Дзмітрыева Алена Валер'еўна (+375 17 327-63-67).