Выдадзена кніга «Свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі праваслаўных прыходаў Навагрудскага павета ў XIX - пачатку XX стагоддзя»
18 лютага 2021У выдавецтве Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі выйшла кніга «Свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі праваслаўных прыходаў Навагрудскага павета ў XIX - пачатку XX стагоддзя».
У кнізе прадстаўлены звесткі аб свяшчэнніках, дыяканах, дзячках, псаломшчыках і іншых царкоўнаслужыцелях, а таксама аб развіцці сеткі праваслаўных прыходаў Навагрудскага павета за перыяд, пачынаючы з Полацкага сабора 1839 года да Першай сусветнай вайны 1914-1918 гадоў.
Аўтар кнігі — першы прарэктар, прафесар кафедры кіравання і эканомікі адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі Сяргей Стрэнкоўскі.
Фота: radzima.org