Выдавецкі савет БПЦ перадаў камплект кніг у дар бібліятэцы пры капліцы Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі
22 снежня 2021
У дар бібліятэцы пры капліцы Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі перададзены кнігі з архіва Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Сярод іх — маляўніча аформленыя кнігі для дзяцей беларускіх аўтараў (Г. Дашкевіч, А. Міхаленка і інш.), выданні з серыі «Дзецям аб...», надрукаваныя ў выдавецтвах Беларускага Экзархату, праваслаўная літаратура для бацькоў і супрацоўнікаў Цэнтра: творы Айцоў Царквы, святых і падзвіжнікаў пабожнасці, жыццёвая і праваслаўная мастацкая літаратура, малітвасловы, у тым ліку тыя, якія змяшчаюць малітвы за дзяцей. У камплект увайшла і серыя прац мітрапаліта Суражскага Антонія: «Вера», «Чалавек», «Таінства любові» і іншыя.
Выданні перададзены духаўніком Беларускага дзіцячага хоспіса, акармляючаму святару Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцыны дапамогі дзецям іерэю Раману Арцёмаву.