Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі апублікавала 5 выпуск зборніка студэнцкіх навуковых артыкулаў «Лабараторыум Біблікум»

20 ліпеня 2017

top.jpg

Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі апублікавала пяты выпуск зборніка студэнцкіх навуковых работ па біблеістыцы «ЛАБАРАТОРЫУМ БІБЛІКУМ» (LABORATORIUM BIBLICUM. Зборнік студэнцкіх навуковых прац па біблеістыцы. Выпуск 5. Склад. і гал. рэд. архімандрыт Сергій (В. В. Акімаў). Мінск : Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі, 2017. (Дадатак да біблейскага альманаху «Скрыжалі». Серыя: «Біблейскія даследаванні студэнтаў», № 5). ISBN 978-985-7145-15-7).

Зборнік выдадзены ў якасці дадатку да біблейскага альманаха «Скрыжалі» у серыі «Біблейскія даследаванні студэнтаў», № 5. Рэкамендаваны да выдання кафедрай біблеістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі.

У зборнік увайшлі студэнцкія навуковыя працы па біблеістыцы магістрантаў Інстытута тэалогіі БДУ і кафедры біблеістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі. У працах закранаюцца праблемы біблейскага багаслоўя і біблейскай экзэгетыкі.

Зборнік прызначаны для багасловаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца біблістыкай.

ЗМЕСТ: 

Месіянскія ўяўленні ў Старым Запавеце і іх развіццё. Дыякан Цімафей Рыгоравіч Чарапеннікаў (с. 4-11)

Экзэгетычны аналіз Ав. 2:1-4. Баўкуновіч Дзмітрый Васільевіч (с. 12-16)

Супастаўленне хрысціянскай свабоды з законам іудзейскім. Перуноўскі Аляксей Андрэевіч (с. 17-21)

Вучэнне аб Духу Святым у Евангеллі апостала Іаана Багаслова. Аўчароў Аляксандр Аляксандравіч (с. 22-28)

Сямейныя абавязкі мужа і жонкі ў пасланні святога апостала Паўла да Эфесянаў. Бровушкін Дзмітрый Сяргеевіч (с. 29-40)

Вобраз першага вершніка (Апак. 6:2) у экзэгетычнай і выяўленчай традыцыі.  Чарапеннікава Наталля Уладзіміраўна (с. 41-50)

«Скрижали» / Church.by