Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі апублікавала дзённік архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча) за 1865-1867 гады
23 снежня 2020У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі апублікаваны дзённік архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага Міхаіла (Галубовіча) за 1865-1867 гады. Унікальная гістарычная крыніца асабістага паходжання змяшчае цікавыя звесткі аб стане грамадскага і царкоўнага жыцця на беларускіх землях ў сярэдзіне — другой палове XIX стагоддзя. Не менш важнымі для разумення эпохі з'яўляюцца характарыстыкі, якія архіепіскап даваў сваім сучаснікам. Публікуемы дакумент дазваляе адчуць атмасферу эпохі, яе каларыт, а таксама дакрануцца да патаемных бакоў прыватнага жыцця беларускага архіерэя.
Выданне прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча; 1800-1881).
Падрыхтоўку рукапісу да публікацыі, напісанне ўступнага артыкула, складанне каментарыяў, анатаваных імяннога і геаграфічнага паказальнікаў ажыццявіў прафесар Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Гардзей Шчаглоў, доктар царкоўнай гісторыі. Падрыхтоўка тэксту да выдання ажыццяўлялася з 2005 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (цяпер Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі).
Выданне выйшла ў серыі «Манаграфіі і даследаванні Мінскай духоўнай акадэміі» (VI том). Рэкамендавана да публікацыі навукова-метадычнай радай Мінскай духоўнай акадэміі (пратакол № 8 ад 17 снежня 2020 года). Арыентавана на гісторыкаў, тэолагаў, краязнаўцаў і ўсіх, каму неабыякавая гісторыя Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Пасля правядзення афіцыйнай прэзентацыі выданне будзе апублікавана ў адкрытым доступе ў навукаметрычнай базе «Расійскі індэкс навуковага цытавання» (eLIBRARY.RU) і ў рэпазітарыі Мінскай духоўнай акадэміі (elib.minda.by).