Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу ўспамінаў А. К. Шалькевіча (1908-1992)

27 снежня 2022

1-6.jpg

25 снежня 2022 года выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу «Успаміны келейніка пра мітрапаліта Антонія (Мельнікава)». Аўтарам мемуараў з'яўляецца выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі Адам Канстанцінавіч Шалькевіч (1908-1992), які на працягу дваццаці двух гадоў з'яўляўся бліжэйшым супрацоўнікам мітрапаліта Антонія (Мельнікава).

У сваіх успамінах Адам Канстанцінавіч не толькі перадаў ўражанні ад штодзённых зносін з мітрапалітам Антоніем, але і адлюстраваў кантэкст царкоўнага жыцця 1950-1980-х гг. Выданне адрасавана гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі канфесійнай гісторыі і гісторыяй духоўнай адукацыі.

Кніга прымеркавана да 75-годдзя першага адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі, якое святкуецца ў бягучым годзе.

Аўтары тэксту да публікацыі, уступнага артыкула і каментарыяў дацэнт протаіерэй Фёдар Крыванос (1962-2021) і прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі А.В. Слесараў.

Навуковыя рэцэнзенты:

  • Протаіерэй Віктар Васілевіч, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя
  • Іерэй Гардзей Шчаглоў, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, доктар царкоўнай гісторыі.

Рэкамендавана да публікацыі Рэктарскай нарадай Мінскай духоўнай семінарыі (пратакол № 11 ад 5 снежня 2022 года).

***

Шалькевич, А. К. Воспоминания келейника о митрополите Антонии (Мельникове) / А. К. Шалькевич ; вступ. статья, публ. и коммент. прот. Феодор Кривонос и А. В. Слесарев. – Жировичи : Издательство Минской духовной семинарии, 2022. – 75 с. ISBN 978-985-7028-32-0

МінДС/Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте і Facebook