Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла зборнік матэрыялаў XVIII семінара студэнтаў ВНУ Беларусі

15 снежня 2020

1.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйшаў зборнік матэрыялаў XVIII семінара студэнтаў ВНУ Беларусі «Праваслаўе і цывілізацыйны выбар Беларусі (да 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года)». Форум праходзіў 13-14 снежня 2019 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі. Выбар тэматыкі семінара абумоўлены тым, што рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы 2019 год быў абвешчаны юбілейным з нагоды 180-годдзя вяртання беларуска-літоўскіх уніятаў да праваслаўнага вызнання, якое адбылося на падставе рашэнняў Полацкага сабора ў 1839 года.

У працы XVIII семінара студэнтаў ВНУ Беларусі прымала ўдзел 70 студэнтаў, якія прадставілі 27 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. У прыватнасці, праграма мерапрыемства ўключала выступленні прадстаўнікоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Гомельскага філіяла ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, інстытута менеджменту, спорту і турызму, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава, Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай семінарыі, Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі.

Выпушчаны ў выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі зборнік матэрыялаў арыентаваны на выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі беларускай канфесійнай гісторыі і тэалогіі.

Рэцэнзентамі выдання выступілі рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, першы прарэктар іерэй Канстанцін Мачан, прарэктар па вучэбнай рабоце іерэй Дзімітрый Каўрыга, прарэктар па навуковай рабоце дацэнт А. В. Слесараў.

Адказны за выпуск дацэнт А. В. Слесараў.

СПАМПАВАЦЬ СБОРНІК (1,92 Мб, pdf)

МінДС / Church.by