Юбілейным канцэртам адзначыла сваё 30-годдзе Мінскае духоўнае вучылішча

27 мая 2019

top.jpg

17 мая 2019 года ў сталічнай канцэртнай зале «Верхні горад» адбыўся юбілейны святочны канцэрт, прысвечаны 30-годдзю Мінскага духоўнага вучылішча. За трыццаць гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала сотні спецыялістаў, якія нясуць послух у розных сферах царкоўнай дзейнасці. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел шматлікія госці і творчыя калектывы.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства былі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій Акімаў; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў; былыя дырэктары Мінскага духоўнага вучылішча — протадыякан Мікалай Аўсіевіч і прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута тэалогіі БДУ Аляксандр Тураў.

Першае аддзяленне канцэрта адкрыў дзіцячы хор Лізавецінскага манастыра горада Мінска пад кіраваннем Марыі Бахвалавай. Далей выступілі: хор сясцёр міласэрнасці Лізавецінскага манастыра «Радуйся» пад кіраваннем выпускніцы Мінскага духоўнага вучылішча Веранікі Бандаровіч; народны Камерны хор «Праабражэнне» горада Барысава пад кіраваннем выпускніка вучылішча іерэя Сергія Пракопчыка; вакальны ансамбль выкладчыка па вакале вучылішча Вольгі Канашэнка; вучэбны хор Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраваннем старэйшага выкладчыка Кацярыны Смаляк; хор храма іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска пад кіраваннем старшага выкладчыка вучылішча Вольгі Шолкавай, а таксама выпускніца Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, навучэнка першага курса вучылішча Дарыя Кавалевіч.

У другім аддзяленні ўдзельнічалі калектывы: мужчынскі хор Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска пад кіраваннем Наталлі Логвінавай; хор «SALUTARIS» пад кіраваннем былога выкладчыка вучылішча, галоўнага дырыжора Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы, Вольгі Янум; зводны змешаны хор Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраваннем намесніка дырэктара Мінскага духоўнага вучылішча па выхаваўчай рабоце, старшага выкладчыка Наталлі Мядзведзь. На сцэне выступілі таксама педагог па вакале, старшы выкладчык вучылішча Аксана Рагоўская; навучэнец аддзялення катэхізацыі Антон Мажынскі; паэтка Алена Наследышава.

Канцэрт суправаджаўся відэарадам, падабраным у адпаведнасці з тэматыкай спеваў. Перад пачаткам мерапрыемства і ў антракце гледачы маглі азнаёміцца з вучэбна-метадычнай літаратурай, распрацаванай выкладчыкамі Мінскага духоўнага вучылішча, даведацца пра мінулае і сучаснасць вучылішча па матэрыялах стэндаў у фае залы, пра дзейнасць усіх трох аддзяленняў вучылішча: рэгенцка-пеўчага, аддзялення катэхізацыі і аддзялення званароў.

Па аднадушнай ацэнцы гледачоў канцэрт прайшоў паспяхова, паказаўшы годную падрыхтоўку навучэнцаў і прафесіяналізм выкладчыкаў, згуртаванасць кіраўніцтва і педагагічнага калектыву вучылішча.

МінДУ / Church.by