Як у сем'ях святароў рыхтуюцца да Каляд
04 студзеня 2021Праваслаўныя хрысціяне рыхтуюцца да наступлення аднаго з самых галоўных хрысціянскіх святаў — Ражджаства Хрыстова. У гэтыя перадсвяточныя дні на сайце Гродзенскай епархіі БПЦ апублікавана інтэрв'ю з жонкамі святароў пра навагоднія і калядныя традыцыі ў іх сем'ях.
Што можна зрабіць для таго, каб радасць сямейнага святкавання Ражджаства Хрыстовага стала адным з самых цёплых і добрых падзей? Матушкі падзяліліся сакрэтам прыгатавання гусі па старадаўнім рэцэпце, распавялі пра тое, якія заданні можна прыдумаць для адвэнт-календара, як зрабіць батлейкі сваімі рукамі, пералічылі самыя любімыя дзецьмі святочныя традыцыі.