Клірык Мінскай епархіі архімандрыт Сергій Акімаў прызначаны прадстаўніком Маскоўскага Патрыярхату па ўзаемадзеянню з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Заходняй Еўропы

25 верасня 2021

i95BeKQTvD8-1.jpgНа пасяджэнні Свяшчэннага Сінода 23-24 верасня 2021 года было заслухана паведамленне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла аб узаемадзеянні з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, што знаходзяцца ў Заходняй Еўропе, у якіх навучаюцца ці могуць навучацца студэнты з Рускай Праваслаўнай Царквы (журнал № 85).

У сувязі з неабходнасцю мець паўнамоцнага прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхату па ўзаемадзеянню з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Заходняй Еўропы, у якіх навучаюцца ці могуць навучацца студэнты з Рускай Праваслаўнай Царквы, было прынята рашэнне прызначыць такім прадстаўніком архімандрыта Сергія (Акімава), клірыка Мінскай епархіі, прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, які раней займаў пасаду рэктара Мінскай духоўнай акадэміі.

Архімандрыт Сергій (Акімаў) запісаны ў клір прыходаў Маскоўскага Патрыярхату ў Італіі і прызначаны на пасаду настаяцеля храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Мерана.

Фота: сайт Мінскай духоўнай акадэміі

Патрыярхія.ру/Church.by