Клірык Мінскай епархіі павіншаваў з масленіцай пацыентаў дзіцячага анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах
01 сакавіка 201722 лютага Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі наведалі валанцёры Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.
Добраахвотнікі павіншавалі ўсіх пацыентаў цэнтра з масленіцай, уручылі рабятам памятныя падарункі, зробленыя сваімі рукамі і ласкава прадастаўленыя Сацыяльным цэнтрам Дома міласэрнасці Усіхсвяцкага прыхода сталіцы і прыходам храма свяціцеля Лукі Крымскага вёскі Ляскоўка. Настаяцель прыхода храма свяціцеля Лукі свяшчэннік Сергій Ляшкевіч суправаджаў валанцёраў.
Валанцёры не толькі наведалі палаты, дзе змаглі асабіста пажадаць хутчэйшага выздараўлення кожнаму пацыенту, але і арганізавалі невялікі канцэрт для самых маленькіх у капліцы пры цэнтры.