Клірык Мінскай епархіі прыняў удзел у акцыі, прысвечанай памяці малдаўскіх воінаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны

12 мая 2018

top.jpgЦырымонія перадачы зямлі з брацкіх магіл, дзе пахаваны малдаўскія воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне БССР, адбылася 11 мая ў мемарыяльным комплексе ў Масюкоўшчыне, перадае карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».

Удзел у ёй прынялі старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Шорац, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан, прадстаўнікі Мінгарвыканкама, адміністрацыі Цэнтральнага раёна, дыпламатычнага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў, малдаўскай дыяспары, працоўных калектываў.

— Кожны год, адзначаючы Дзень Перамогі, мы ўспамінаем тых, хто цаной уласнага жыцця даў нам магчымасць жыць у спакойнай і мірнай краіне, — сказаў Андрэй Шорац. — Вялікая Айчынная вайна забрала мільёны жыццяў савецкіх салдат. Сённяшняе мерапрыемства — гэта магчымасць успомніць пра загінуўшых героях, пра вайсковае братэрства беларускага і малдаўскага народаў, пра нашу агульную перамогу. Тут на мемарыяльных плітах увекавечана памяць аб чатырох малдаўскіх салдатах, якія загінулі ў баях за нашу рэспубліку. І наша галоўная задача — каб наступныя пакаленні памяталі пра гэта.

Прысутныя ўсклалі кветкі да брацкай магілы і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны.

— Я вельмі ўдзячны Мінскаму гарвыканкаму за дапамогу ў правядзенні гэтай адказнай і важнай акцыі, — адзначыў Віктар Сарачан. — Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі і крывавы след на беларускай зямлі. Усе народы Савецкага Саюза плячом да пляча абаранялі сваю Радзіму і зямлю. Ніхто не думаў, якой ён нацыянальнасці. Была адна мэта — абараніць Радзіму і перамагчы ворага. У рамках праекта па ўвекавечанню памяці загінуўшых малдаўскіх воінаў на тэрыторыі Беларусі мы праводзім акцыі па ўсёй краіне. На сённяшні дзень мы ўстанавілі імёны 52 малдаўскіх воінаў, якія загінулі пры абароне БССР. З іх магіл адбіраецца зямля ў капсулу, якая будзе ўстаноўлена ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.

Памінальную малітву аб загінулых здзейсніў клірык прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Мінску іерэй Алег Кунцэвіч.

Каля 400 тысяч ураджэнцаў Малдаўскай ССР ваявалі ў складзе Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Подзвігі больш чым 250 тысяч з іх адзначаны ўзнагародамі, 19 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Church.by

Фотарэпартаж

Loading...