Да Дня праваслаўнай кнігі ў Гомелі прайшоў квэст «Храм мудрасці: учора, сёння, заўтра»

17 сакавіка 2017

top.jpg

14 сакавіка епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, якое прайшло ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы.

Часткай мерапрыемства стаў квэст «Храм мудрасці: учора, сёння, заўтра», накіраваны на тое, каб нагадаць маладым людзям гісторыю з'яўлення друкаванай кнігі на Русі.

— Падарожжа па зацішных кутках бібліятэкі з героямі кніг і гістарычнымі персанажамі, пошук падказак ў лабірынтах кнігасховішча, сярод музейных рарытэтаў і скарбаў, інтэлектуальныя выпрабаванні для самых адважных і моцных духам, — так ахарактарызавалі гульню яе арганізатары.

У квэсце ўзялі ўдзел чатыры каманды гомельскіх прыходаў.

Па заканчэнні квэста ў холе актавай залы бібліятэкі быў адкрыты «Горад майстроў і кнігадрукароў эпохі Францыска Скарыны». Адбылося тэатралізаванае адкрыццё выставы з удзелам выхаванцаў Дзіцячай школы мастацтваў Гомеля.

Увазе наведвальнікаў экспазіцыі прапанаваныя ўзоры кніжнай графікі, буквіц у стылістыцы кніг эпохі Адраджэння, керамічных вырабаў.

Таксама на выставе прадстаўлены ўнікальны том Бібліі ХІХ стагоддзя ў гравюрах Гюстава Дарэ. Трохтомнік Бібліі быў выпушчаны ў Санкт-Пецярбургу ў 1888 годзе. Выданне, выпушчанае ў колькасці ўсяго 100 асобнікаў, адразу стала бібліяграфічнай рэдкасцю.

Епіскап Стэфан ўручыў дыплом пераможцам квэста, а старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Гаўрыловіч абвясціў старт літаратурнага конкурсу «Праваслаўе — мая надзея!», арганізаванага Гомельскай епархіяй сумесна з Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Абласны літаратурны конкурс «Праваслаўе — мая надзея!» праходзіць з 14 сакавіка па 5 верасня 2017 года. Конкурс праводзіцца для стварэння і папулярызацыі таленавітых твораў на праваслаўную тэматыку, а таксама выяўлення і падтрымкі таленавітых пісьменнікаў і аўтараў-пачаткоўцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Гомельская епархия / Church.by