Каманда моладзевага руху AGIOS Усіхсвяцкага прыхода Мінска заняла трэцяе месца сярод каманд РПЦ у брэйн-рынгу на тэму «Царква і руская літаратура ў XX стагоддзі»
04 кастрычніка 20222 кастрычніка 2022 года Сінадальны аддзел па справах моладзі сумесна з Выдавецкай радай Рускай Праваслаўнай Царквы правёў у анлайн-фармаце інтэлектуальную маладзёжную гульню, прымеркаваную да дня памяці свяціцеля Інакенція (Веніямінава), мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага.
Перад пачаткам мерапрыемства да ўдзельнікаў звярнуўся вядучы спецыяліст па ўзаемадзеянні з епархіямі Сакратарыята развіцця выдавецкай дзейнасці і кнігараспаўсюджвання Выдавецкай рады свяшчэннік Захарый Савельеў. Ён цёпла павітаў прысутных і распавёў аб жыцці і духоўным подзвігу свяціцеля Інакенція.
Далей да прысутных звярнуўся выкладчык Літаратурнага інстытута імя А.М. Горкага, галоўны рэдактар прысвечанага праваслаўнай літаратуры інтэрнэт-партала «Правчтение» С. С. Аруцюнаў.
У брэйн-рынгу прынялі ўдзел больш за 20 каманд з Паўднёва-Сахалінскай, Салавацкай, Мінскай, Пяцігорскай, Чыстапольскай, Находкінскай, Пензенскай, Салехардскай, Уладзікаўказскай, Якуцкай, Какшэтаўскай, Чыцінскай, Клінцоўскай, Петрапаўлаўскай, Магаданскай, Альмецьеўскай і Варонежскай епархій і Маскоўскай мітраполіі.
Па выніках трох тураў і фіналу першае месца падзялілі паміж сабой каманды «Праабражэнне» (Уладзікаўказская епархія) і «Брацтва прп. Варлаама Чыкойскага» (Чыцінская епархія), другое месца — каманды «Мая радасць» (Варонежская епархія) і «Эўрыка» (Маскоўская мітраполія), трэцяе месца прысуджана камандам «Магадан» (Магаданская епархія), AGIOS (Мінская епархія), «Прымор'е "Находка"» (Находкінская епархія). Рашэннем журы ўсе ўдзельнікі гульні атрымаюць дыпломы за актыўнасць і волю да перамогі.
Узнагароды і пасведчанні пераможцам гульні будуць уручаны на XXXI Міжнародных калядных адукацыйных чытаннях, правядзенне якіх запланавана на студзень 2023 года.