Каманды брацтваў, прыходскіх груп і іншых моладзевых аб'яднанняў запрашаюцца да ўдзелу ў інтэлектуальнай гульні «Шчыт веры»
05 сакавіка 20231 красавіка 2023 года Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ і аддзел па справах моладзі Бабруйскай епархіі правядуць у Мінску інтэлектуальную гульню «Шчыт веры».
Да ўдзелу ў гульні запрашаюцца каманды брацтваў, прыходскіх груп і іншых моладзевых аб'яднанняў у складзе не больш за 5 чалавек.
Тэма гульні 2023 года: дванадзясятыя і вялікія святы.
Пытанні гульні будуць фарміравацца па наступных напрамках:
- гісторыя, традыцыі і духоўны змест святаў;
- богаслужэбныя традыцыі святаў;
- святы ў Свяшчэнным Пісанні.
Гульня будзе праходзіць у два туры. У першым туры пад назвай «Штурм» будзе зададзена 25 пытанняў; гуляюць усе каманды, час на абдумванне адказу - 1 хвіліна; за кожны правільны адказ даецца адзін бал; дзве каманды, якія набралі большую колькасць балаў пераходзяць у фінальны тур;
У фінальным туры «Турнір» удзельнікаў чакае не менш за 15 пытанняў, максімальны час на абдумванне – 1 хвіліна; на пытанне адказвае каманда, якая першая падасць сігнал аб гатоўнасці адказваць; у выпадку няправільнага адказу права адказу пераходзіць да суперніка.
Для ўдзелу ў гульні вам неабходна да 27 сакавіка 2023 г. запоўніць анкету каманды-удзельніка.
Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся ў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі: oroik.voskreska@gmail.com, +375296301108.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,