Каўчэг з часцінкай мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага прыбыў у горад Бабруйск

26 ліпеня 2021

top.jpg

26 ліпеня 2021 года каўчэг з часціцай мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага прыбыў у горад Бабруйск.

Сустрэчу ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Серафім, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі.

На сустрэчы прысутнічаў старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Студнеў А. В.

Архіпастыр у саслужэнні духавенства здзейсніў каля каўчэга з мошчамі малебен.

Святыня будзе даступнай для малітоўнага пакланення вернікаў у жаночым манастыры святых Жанчые-Міраносіц да 28 ліпеня 2021 года.

v.jpg

Далей маршрут руху праляжа праз Барысаў, а ў Мінску завершыцца ўрачыстым хрэсным ходам.

Прынясенне мошчаў знакамітага князя, палкаводца і падзвіжніка веры Хрыстовай у межы Беларусі праходзіць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Кірыла і прымеркавана да 800-годдзя з дня нараджэння святога Аляксандра Неўскага. 

Бабруйская епархія/Church.by