Хрэсны ход цвярозасці прайшоў па вуліцах Мінска

02 студзеня 2019

top.jpgПершы дзень Новага 2019 года ў сталічным прыходзе іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» быў адзначаны хрэсным ходам цвярозасці. Па традыцыі, у гэты дзень, які з'яўляецца пікам ўжывання алкаголю ў годзе, у прыходзе збіраюцца разам людзі, якія змагаюцца з цяжкай хваробай алкагольнай залежнасці, іх родныя і блізкія, усе неабыякавыя да алкагольнай праблемы.

Мэта такіх сустрэч — сумесная малітва і ўдзел у шэсці цвярозасці, якое з'яўляецца прыкладам цвярозай радасці Новаму году і дзейнага суперажывання за сваіх пакутных блізкіх. Хрэсны ход са спевамі прайшоў па вуліцах Партызанскага раёна сталіцы, несучы жывую пропаведзь цвярозага і здаровага ладу жыцця.

Church.by