Хрэсны ход цвярозасці адбыўся ў Мінску

13 верасня 2018

top.jpg

У сталічным прыходзе іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» 11 верасня прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да царкоўнага Дня цвярозасці.

Па склаўшайся традыцыі, пасля Бажэственнай літургіі быў адслужаны малебен за тых, хто пакутуе на хваробу п'янства і наркаманіі, і адбыўся чын прыняцця зароку цвярозасці. Зарок прымалі людзі, якія цвёрда вырашылі стаць на шлях фізічнай і духоўнай цвярозасці, а таксама тыя, хто сваім прыкладам імкнецца дапамагчы блізкім у барацьбе са згубнымі звычкамі і спрыяць выхаванню здаровага падрастаючага пакалення.

Па заканчэнні набажэнства адбыўся хрэсны ход цвярозасці, у якім прынялі ўдзел як прыхаджане храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша», так і госці з іншых прыходаў, якія спецыяльна прыехалі для ўдзелу ў шэсці.

Да ўсіх прысутных звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Дыянісій Пясецкі са словамі пропаведзі пра дабрадзейнасць цвярозасці ў жыцці кожнага хрысціяніна.

У другой палове дня ў храме быў адслужаны вадасвятны малебен з акафістам перад іконай Божай Маці «Няўпіўная Чаша», пасля якога быў арганізаваны адкрыты паказ і абмеркаванне дакументальнага фільма «Тэхналогія спойвання», выпушчанага ў рамках Усерасійскага грамадскага праекта па абароне маральнага і фізічнага здароўя «Агульная справа».

Church.by