Лаўрэатам II ступені XXXVIII Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» стаў хор з Ваўкавыска
12 мая 20198 мая 2019 года хор парафіі святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла горада Ваўкавыска па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія прыняў удзел у XXXVIII Міжнародным фестывалі «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» ў Рэспубліцы Польшча.
Хор Кірыла-Мефодзіеўскай прыхода ў другі раз прымае ўдзел у гэтым прэстыжным міжнародным музычным форуме, які праводзіцца штогод з 1982 года.
— Пасля выступлення, па добрай традыцыі, усе хоры, якія выступалі ў гэты дзень, дзеляць трапезу каля вогнішча. Супольныя спевы, трэск паленаў з водарам смажаных каўбасак і польскага бігаса ствараюць атмасферу для абмену досведам і зараджэння сяброўства паміж удзельнікамі фестывалю з розных краін — падзяліліся пеўчыя ўражаннямі ад першага фестывальнага дня.
Другі дзень быў не менш насычаным. Беларусам была прадастаўлена магчымасць наведаць манастыр Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Зверкі і пакланіцца мошчам мучаніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага. Экскурсію для гасцей правяла насельніца манастыра манахіня Сусана.
11 мая ў раённым доме культуры горада Гайнаўкі былі абвешчаны рэзультаты галасавання, па выніках якога хор парафіі роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла горада Ваўкавыска (рэгент Алена Юзва) быў удастоены звання лаўрэата II ступені.
Пеўчыя дзякуюць усім арганізатарам форуму за цёплую гасціннасць і сяброўскую атмасферу, а таксама выказваюць удзячнасць журы за прадстаўленую магчымасць удзельнічаць у прэстыжным міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі.