Мінск сустрэў выстаўку «Венцаносная сям'я. Шлях Любві»
12 кастрычніка 2017У Елісавецінскім жаночым манастыры сталіцы па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, праходзіць выстава «Венцаносная сям'я. Шлях Любві», прысвечаная страстацерпцу імператару Мікалаю II і яго сям'і.
Афіцыйнае адкрыццё выставы адбылося ў сераду, 11 кастрычніка. Пасля падзячнага малебна паломніцкая служба манастыра правяла для гасцей агульную экскурсію па экспазіцыі, а затым адбыўся паказ дакументальных фільмаў: «Пра цара Мікалая і яго сям'ю», «Аб кананізацыі царскіх пакутнікаў», «1917. Благаславёны год» (аб рэформах цара Мікалая).
Святочны канцэрт, прысвечаны адкрыццю выставы, пачнецца 14 кастрычніка ў 13:30 у зале сходаў нядзельнай школы манастыра. Удзел у ім прымуць выхаванцы нядзельнай школы і гарадскія творчыя калектывы.
Наведвальнік выставы ўбачыць больш за 200 экспанатаў. Сярод іх — фатаграфіі з асабістых фотаальбомаў Раманавых, матэрыялы са збораў прыходаў Фёдараўскага Государава і Сафійскага сабораў Царскага Сяла ў Санкт-Пецярбургу, краязнаўчых музеяў гарадоў Магілёва і Залатавуста, збору масквіча Генадзя Малафеева, які ў свой час стварыў па блаславенню Свяцейшага Патрыярха Аляксія II фотаальбом «Венцаносная сям'я». Асноўная ідэя выстаўкі — паказаць высокі прыклад хрысціянскай сям'і, жыццё, напоўненае верай, любоўю і служэннем народу.
Створаная некалькі гадоў таму назад у Магілёўскай епархіі, выстава «Венцаносная сям'я. Шлях Любві» экспанавалася ў розных гарадах Расіі і Беларусі. Дзякуючы гэтаму тысячы людзей змаглі даведацца больш пра жыццё сямейства імператара Мікалая II.
У манастыры выстава будзе экспанавацца да 21 лістапада ўключна. Кожныя выхадныя паломніцкая служба абіцелі будзе праводзіць экскурсіі і тэматычныя кінапаказы.
Расклад экскурсій: субота і нядзеля -14:00 і 16:00. З 18 кастрычніка экскурсіі будуць праходзіць у 16:00 па серадах і чацвяргах.
Расклад кінапаказаў: субота і нядзеля — 14:00 (зала сходаў нядзельнай школы па вул. Выгоцкага, 5).
Адрас выставы: Свята-Лізавецінскі манастыр, галерэя-гульбішча Нікольскага храма (вул. Выгоцкага, 6). Храм адкрыты штодня з 9:00 да 18:00.
Экскурсіі для арганізаваных груп праводзяцца ў любы час па папярэднім запісе па тэлефонах: +375 (29) 340 90 49, +375 (44) 727 80 34, +375 (29) 725 86 56, +375 (17) 335 30 90.