Мінская духоўная акадэмія аб'яўляе набор у магістратуру і аспірантуру на 2021-2022 навучальны год
21 мая 2021Мінская духоўная акадэмія аб'яўляе набор у магістратуру і аспірантуру на 2021-2022 навучальны год. Дакументы прымаюцца з 5 па 16 ліпеня, уступныя іспыты пройдуць з 20 па 23 ліпеня 2021 года.
Прыём на магістарскую праграму Мінскай духоўнай акадэміі вочнай формы навучання праводзіцца па трох спецыялізацыях: «Біблеістыка», «Гісторыя Царквы і царкоўна-практычныя дысцыпліны», «Апалагетыка». План набору — па 5 чалавек на кожную спецыялізацыю.
Прыём на магістарскую праграму Мінскай духоўнай акадэміі завочнай формы навучання праводзіцца па спецыялізацыі «Гісторыя Царквы і царкоўна-практычныя дысцыпліны».
Падрабязныя ўмовы і правілы прыёму ў магістратуру ў 2021 годзе апублікаваны на сайце Мінскай духоўнай акадэміі.