Мінская духоўная акадэмія зачынена на каранцін

23 красавіка 2020

top.jpg

Дарагія браты і сёстры! У сувязі з небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй Мінская духоўная акадэмія і храм свяціцеля Кірыла Тураўскага зачынены да 10 мая.

Заняткі ў Акадэміі будуць праходзіць у аддаленым рэжыме. Пра фармат і расклад заняткаў інфармацыя з'явіцца пазней. Сачыце за абнаўленнямі на сайце акадэміі і ў сацыяльных сетках альбо тэлефануйце ў вучэбна-метадычны аддзел.

Па нядзелях духавенствам храма без удзелу вернікаў будзе здзяйсняцца Літургія. Імёны для памінання можна адправіць праз СМС, Viber, Telegram або WhatsApp на нумар +375-25-7404819.

Прыход акадэмічнага храма просіць вернікаў у гэты няпросты час аказаць падтрымку пасільнай ахвярай.

Рэквізіты:

Рэлігійная абшчына «Прыход храма свяціцеля Кірыла Тураўскага ў г. Мінску Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы»

Юрыдычны адрас: вул. Вызвалення, 10, пам. 207, г. Мінск, Беларусь, 220004

р/р BY59BLBB30150102379766001001 ААТ «Белінвестбанк»

Дырэкцыя па г. Мінску і Мінскай вобласці код BLBBBY2X

УНП 102379766

МінДА / Church.by