Мінская духоўная семінарыя і Баранавіцкі краязнаўчы музей арганізавалі выстаўку «Святло веры»
29 снежня 202211 лістапада 2022 года ў малой выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея пачала працу выстава «Святло веры».
У экспазіцыі прадстаўлены экспанаты з фондаў царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі і Баранавіцкага краязнаўчага музея, якія ўключаюць старадрукаваныя царкоўныя кнігі, прадметы царкоўнага начыння і ўборы.
Выстава праводзіцца ў рамках рэалізацыі дагавора аб творчым супрацоўніцтве Мінскай духоўнай семінарыі і Баранавіцкага краязнаўчага музея, падпісанага 8 лістапада 2022 года рэктарам семінарыі протаіерэем Віктарам Васілевічам і дырэктарам музея Р.Г. Чартко.
Экспанаты былі адабраны і падрыхтаваны да перадачы на часовае экспанаванне загадчыкам царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі, прарэктарам па навуковай рабоце дацэнтам А.В. Слесаравым.
Час працы выставы: штодня з 10.00 да 16.30.
Адрас: Баранавічы, вуліца Савецкая, 72.
Чытайце нас у Telegram, Viber, Instagram, ВКонтакте і Facebook