Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2022/2023 навучальны год
05 ліпеня 2022Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2022/2023 навучальны год на наступныя адукацыйныя праграмы:
Бакалаўрыят багаслоўска-пастырскай спецыялізацыі дзённай формы атрымання адукацыі. Тэрмін навучання - 5 гадоў.
Бакалаўрыят багаслоўска-пастырскай спецыялізацыі завочнай формы атрымання адукацыі. Тэрмін навучання - 5 гадоў.
Бакалаўрыят багаслоўска-педагагічнай спецыялізацыі завочнай формы атрымання адукацыі. Тэрмін навучання - 5 гадоў.
Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2022/2023 навучальны год.
Аддзяленне царкоўных мастацтваў, кваліфікацыя «Рэгент царкоўнага хору» дзённай формы атрымання адукацыі. Тэрмін навучання - 4 гады.
Аддзяленне царкоўных мастацтваў, кваліфікацыі «Рэгент царкоўнага хору» і «Пеўчы царкоўнага хору» завочнай формы атрымання адукацыі. Тэрмін навучання - 4 гады.
Аддзяленне царкоўных мастацтваў, кваліфікацыя «Іканапісец» дзённай формы атрымання адукацыі. Тэрмін навучання - 4 гады.
Аддзяленне царкоўных мастацтваў, кваліфікацыя «Іканапісец» завочнай формы атрымання адукацыі. Тэрмін навучання - 5 гадоў.
З 2022/2023 навучальнага года навучанне і пражыванне навучэнцаў аддзялення царкоўных мастацтваў будзе ажыццяўляцца на базе Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах.
Камісія па прыёме дакументаў працуе з 27 чэрвеня па 5 жніўня 2022 г., панядзелак-пятніца: з 9.00 да 17.00; перадсвяточныя дні: з 9.00 да 13.00; выхадныя - субота, нядзеля і святочныя дні.
Адрас: 231822, Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі р-н, г. п. Жыровічы, вул. Саборная, 55.
Тэл./факс +(375) 1562-5-12-23 (прыёмная), +(375) 1562-5-12-36 (канцылярыя).
E-mail: info@minds.by
Правілы прыёму і Праграма ўступных выпрабаванняў па кожнай з адукацыйных праграм размешчаны на сайце семінарыі ў раздзеле «Абітурыентам» галоўнага меню.
***
Мінская духоўная семінарыя імя Усяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста з'яўляецца вышэйшай багаслоўскай навучальнай установай Беларускай Праваслаўнай Царквы, заснаванай для падрыхтоўкі святароў, багасловаў, педагогаў, рэгентаў, іканапісцаў і іншых царкоўных работнікаў для служэння на парафіях, у епархіяльных і сінадальных установах, духоўных навучальных установах, замежных прадстаўніцтвах і іншых царкоўных і свецкіх арганізацыях.