Мінскія гімназісты акунуліся ў атмасферу сярэднявечнай чытальнай залы
26 кастрычніка 2017У рамках рэалізацыі духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС» для вучняў гімназіі № 11 горада Мінска была арганізавана экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Групу суправаджаў кіраўнік праекта «ЛОГАС» іерэй Святаслаў Рагальскі.
Экскурсія адбылася ў рамках супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла. Гімназісты наведалі міжнародную выставу «Францыск Скарына і яго эпоха», адкрытую ў верасні 2017 года да 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання.
Навучэнцы гімназіі пазнаёміліся з экспанатамі выставы, сярод якіх — унікальныя асобнікі кніг эпохі зараджэння кнігадрукавання, а таксама макеты друкаваных станкоў часу Скарыны разам з сучаснымі прыладамі друку. Дзякуючы спецыяльна абсталяванаму выставачнага сектару падлеткі змаглі акунуцца ў атмасферу сярэднявечнай чытальнай залы. Таксама гімназісты пазнаёміліся з сучаснымі прынцыпамі работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Завяршылася экскурсія наведваннем агляднай пляцоўкі бібліятэкі.