Мінскі Музей Бібліі запрашае ўсіх жадаючых на экскурсіі

02 студзеня 2019

top.jpg

У дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2012 года працуе Музей Бібліі.

Музей адкрыты для наведвання арганізаванымі групамі навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў і нядзельных школ.

Музей Бібліі Інстытута тэалогіі БДУ праводзіць экскурсіі для ўсіх жадаючых. Тэмы экскурсій наступныя:

  • Да вытокаў беларускай кнігі
  • Адзінства і разнастайнасць Бібліі
  • Гісторыя перакладаў кніг Свяшчэннага Пісання
  • Біблейская археалогія
  • Геаграфія Старога і Новага Запавету

Для арганізацыі індывідуальных і групавых экскурсій звяртайцеся па тэлефоне: 375 (25) 753-23-90 Корбут Кірыл Мікалаевіч.

Church.by