Мінскае духоўнае вучылішча запрашае абітурыентаў

06 чэрвеня 2021

top.jpg

Мінскае духоўнае вучылішча адкрывае новы набор на 2021-22 год.

У цяперашні час Мінскае духоўнае вучылішча выпускае спецыялістаў на трох аддзяленнях. Рэгенцка-пеўчае аддзяленне рыхтуе рэгентаў, псаломшчыкаў, пеўчых, чытальнікаў і устаўшчыкоў. Форма навучання: дзённая, вячэрняя, завочная.

Аддзяленне катэхізатараў рыхтуе катэхізатараў, выкладчыкаў нядзельных школ, экскурсаводаў. Форма навучання — вячэрняя.

Аддзяленне званароў рыхтуе царкоўных званароў. Форма навучання — вячэрняя.

Тэрмін навучання на рэгенцка-пеўчым аддзяленні 2-3 гады. Дзённая форма навучання бясплатная, навучэнцы забяспечваюцца харчаваннем і стыпендыяй, іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат. Тэрмин навучання на аддзяленни катэхізатараў — 1-3 гады, на аддзяленни званароў — 18 тыдняў. Тэрмін навучання на аддзяленні залежыць ад спецыяльнасці.

МінДУ запрашае ўсіх, хто жадае навучыцца чытаць, спяваць на богаслужэнни або кіраваць царкоўным хорам, марыць асвоіць мастацтва перазвону, імкнецца атрымаць глыбокія веды аб Праваслаўі, каб верыць, разумеючы.

Вучылішча размяшчаецца ў вучэбным корпусе прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» па адрасе: 220121, горад Мінск, вул. Прытыцкага, 65.

Электронная пошта: mindu@tut.by 

Тэлефон: + 375-17-377-05-19; + 375-29-875-59-09, + 375-44-510-90-72

Падрабязная інфармацыя http://mindu.by/

Сhurch.by