Мінскае епархіяльнае ўпраўленне наведала дэлегацыя італьянскага аўтаномнага рэгіёну Сардзінія
17 кастрычніка 201717 кастрычніка 2017 года Мінскае епархіяльнае ўпраўленне наведала дэлегацыя італьянскага аўтаномнага рэгіёну Сардзінія ў складзе вікарыя каталіцкай архідыяцэзіі горада Кальяры монсіньёра Франчэска Пуду, памочніка прэзідэнта аўтаномнага рэгіёну Сардзінія па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Марка Секі і ганаровага консула Беларусі ў Кальяры Джузэпэ Карбоні.
Двухдзённы візіт монсіньёра Пуду ў Беларусь праходзіць з мэтай умацавання супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сардзініяй і ў рамках 25-годдзя беларуска-італьянскіх дыпламатычных адносін.
16 кастрычніка высокі госць наведаў з дабрачыннай місіяй пансіён каталіцкага таварыства «Карытас» для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі, а таксама выступіў з лекцыяй па біблеістыцы перад студэнтамі Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У Мінскім епархіяльным упраўленні дэлегацыю па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, сустрэў сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.
Для гасцей была праведзена экскурсія па будынку епархіяльнага ўпраўлення, пасля якой адбылася дружалюбная гутарка.