Мінскую духоўную акадэмію наведаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
14 верасня 201912 верасня 2019 года Мінскую духоўную акадэмію наведаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль.
Госця сустрэў рэктар акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), які правёў экскурсію па комплексе Духоўна-адукацыйнага цэнтра, Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, распавёў пра адукацыйную, навукова-даследчую работу і выдавецкую дзейнасць духоўнай школы, супрацоўніцтва акадэміі з Інстытутам тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прарэктар па навуковай рабоце Аляксандр Валер'евіч Слесараў і загадчык кафедры апалагетыкі Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч.
У ходзе размовы абмяркоўваліся праблемы развіцця сучаснай свецкай і царкоўнай адукацыі, пытанні ўзаемадзеяння ўніверсітэта і акадэміі.