Мінскую духоўную акадэмію наведала камісія па аналізе і ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчага працэсу ў духоўных навучальных установах БПЦ

11 лютага 2021

top.jpg

9-10 лютага 2021 года ў Мінскай духоўнай акадэміі працавала Камісія па аналізе і ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчага працэсу ў духоўных навучальных установах Беларускага Экзархату.

Камісія наведала Акадэмію па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Працу камісіі ўзначаліў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Члены камісіі наведалі лекцыйныя заняткі ў аўдыторыях акадэміі, вывучылі рабочую дакументацыю, правядзенне навуковай працы і арганізацыю практык навучэнцаў, сустрэліся са студэнтамі. Зрэз ўзроўню ведаў студэнтаў Акадэміі быў праведзены ў форме напісання эсэ. Вынікі працы камісіі будуць прадстаўлены на разгляд Патрыяршаму Экзарху.

МінДА / Church.by