Мінскую духоўную акадэмію наведалі педагогі і навучэнцы сталічнай гімназіі № 15

03 кастрычніка 2017

top.jpg

30 верасня 2017 года ў рамках рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Сінадальнм аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама выкладчыкі і навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 15 Мінска» наведалі Мінскую духоўную акадэмію.

У рамках мерапрыемства адбылася творчая сустрэча ўзорнага дзіцячага хору «Журавінка» (мастацкі кіраўнік — Людміла Яраславаўна Куцэлай) і мужчынскага хору Мінскай духоўнай акадэміі (рэгент — студэнт II курса аспірантуры Андрэй Шляхтаў).

Для гасцей была праведзена экскурсія па акадэмічнаму храму ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага і Царкоўна-гістарычнаму музею Беларускага Экзархату, пасля чаго педагогі і гімназісты пагутарылі за чаяваннем з першым прарэктарам МінДА протаіерэем Уладзімірам Далгаполавым.

МінДА / Church.by