Мінскую духоўную акадэмію наведалі прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый Расіі і Беларусі
02 красавіка 20211 красавіка 2021 года рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) сустрэўся з кансультантам старшыні Расійскага саюза ветэранаў, членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Віктарам Барысавым і памочнікам старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць», кіраўніком ваенна-патрыятычнага клуба «Памяць» Рыгорам Касцюкевічам.
У сустрэчы таксама прыняў удзел дацэнт кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін протаіерэй Мікалай Балахоўскі.
Госці азнаёміліся з адукацыйнай, навуковай і асветніцкай дзейнасцю Мінскай духоўнай акадэміі, наведалі акадэмічны храм і царкоўна-гістарычны музей.
Былі абмеркаваны сучасныя праблемы патрыятычнага выхавання моладзі і магчымыя шляхі супрацоўніцтва ў гэтым кірунку.