Мінскую духоўную семінарыю наведала камісія па аналізе і ўдасканаленні вучэбна-выхавальніцкага працэсу ў духоўных навучальных установах Беларускага Экзархату
01 лютага 202127-28 студзеня 2021 года па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мінскую духоўную семінарыю наведала камісія па аналізе і ўдасканаленні вучэбна-выхавальніцкага працэсу ў духоўных навучальных установах Беларускага Экзархату. Старшыня камісіі – епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
Праца камісіі ў Жыровічах пачалася 27 студзеня, у дзень аддання свята Богаяўлення, з Бажэственнай літургіі ва Успенскім саборы абіцелі. Літургію здзейсніў Праасвяшчэнны епіскап Парфірый у саслужэнні членаў камісіі ў свяшчэнным сане.
27 і 28 студзеня члены камісіі наведалі лекцыйныя заняткі ў Мінскай духоўнай семінарыі, вывучылі рабочую дакументацыю, пагутарылі са студэнтамі і выкладчыкамі. Вынікі працы камісіі будуць прадстаўлены на разгляд Патрыяршаму Экзарху.