Мітрапаліт Філарэт прыняў дэлегацыю Эладскай Праваслаўнай Царквы

11 мая 2017

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з афіцыйным візітам у Беларускі Экзархат прыбыла дэлегацыя Эладскай Праваслаўнай Царквы на чале з вядомым турэмным святаром архімандрытам Гервасіем (Раптапуласам).

10 мая дэлегацыю прыняў Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт.

На сустрэчы прысутнічаў старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў.

Мітрапаліт Філарэт і архімандрыт Гервасій сардэчна пагутарылі і абмяняліся велікоднымі падарункамі.

Church.by