Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел прыняў удзел у сустрэчы дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы з мэрам Іерусаліма

23 кастрычніка 2017

top.jpg

23 кастрычніка 2017 года ў Муніцыпалітэце Іерусаліма адбылася сустрэча членаў дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы, якая прыбыла на святкаванне 170-годдзя Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, з мэрам горада Нірам Баркатам.

Удзел у сустрэчы прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

На сустрэчы абмяркоўваліся надзённыя пытанні, звязаныя з рускай прысутнасцю ў Святой Зямлі. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню будаўніцтва асобнай пад'язной дарогі да Горненскага жаночага манастыра РДМ у Эйн-Карэме.

Нір Баркат запэўніў, што праблема бесперашкоднага пад'езду паломнікаў да манастыра ў бліжэйшы час будзе вырашана.

Па заканчэнні сустрэчы дэлегацыя іерархаў зноў наведала храм Гроба Гасподняга, дзе пакланілася найвялікшым святыням хрысціянства. Затым кіраўнік дэлегацыі мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій і кіраўнік Упраўлення па замежных установах Маскоўскай Патрыярхіі епіскап Звенігарадскі Антоній адбылі з Іерусаліма на падвор'е РДМ у Яфе і, агледзеўшы падвор'е, вылецелі ў Маскву.

Прэс-служба Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме / Church.by

Фотарэпартаж