Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў богаслужэнне ў Лядзенскім мужчынскім манастыры
03 лютага 20213 лютага 2021 года, у дзень шанавання іконы Божай Маці, іменаванай «Радасць», або «Суцяшэнне», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Лядзенскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы.
У манастыры захоўваецца дакладны спіс Ватапедскай іконы Божай Маці, іменаванай «Радасць», або «Суцяшэнне», перададзены ў дар Лядзенскаму манастыру браціяй абіцелі Ватапед на Святой Гары Афон.
За Літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пасля заамвоннай малітвы была адслужана ліція па новаспачыламу мітрапаліту Філарэту.
Пасля адпуста Літургіі Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка здзейсніў малебен перад манастырскай іконай «Радасць (Суцяшэнне)».