Мітрапаліт Павел наведаў канцэрт на Краснай плошчы, прысвечаны Дню славянскай пісьменнасці і культуры
24 мая 201924 мая 2019 года, пасля богаслужэння ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў горадзе Маскве, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведаў канцэрт «Свет, у якім я жыву». Па традыцыі святочны канцэрт, прысвечаны Дню славянскай пісьменнасці і культуры, быў арганізаваны на Краснай плошчы.
Канцэрт адкрыўся шэсцем князёў з оперы-балета «Млада» М А. Рымскага-Корсакава ў выкананні Цэнтральнага ваеннага аркестра Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Дырыжыраваў заслужаны артыст Расіі С. Ю. Дурыгін. Далей прагучала сціхіра «Зямля Руская» (распеў Кіева-Пячэрскай Лаўры) у выкананні зводнага хору пад кіраваннем заслужанага артыста Расіі А. А. Пузакова.
На сцэну былі запрошаны Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі В. Ю Галадзец.
Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы прамовіў прывітальнае слова:
«Дарагія ўдзельнікі нашай сустрэчы, якая стала ўжо традыцыйнай!
Сустракацца тут, на Краснай плошчы, у дзень памяці святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія — гэта вельмі добрая традыцыя, а традыцыі не фарміруюцца на пустым месцы. Калі нешта ствараецца штучна, то жыве кароткі час, але сапраўдная традыцыя абапіраецца на сапраўдныя каштоўнасці. А традыцыя збірацца тут, на Краснай плошчы, абапіраецца на найвялікшую культурную і духоўную каштоўнасць, якая шмат у чым сфарміравала аблічча ўсяго нашага народа. Сапраўды, подзвіг святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, якія стварылі славянскую пісьменнасць, якія заклалі асновы пісьменнасці славянскіх народаў, прывёў да таго, што гістарычная Русь стала адным з сусветных цэнтраў культуры — самабытнай культуры, якая, з аднаго боку, захоўвае памяць пра мінулае, але, з другога боку, з'яўляецца пляцоўкай для развіцця мноства навацый, актыўнага руху наперад. Наша традыцыя — не тое, што застыла ў стагоддзях, яна жыве.
Не можа быць развіцця чалавечай асобы, не можа быць развіцця краіны, калі не жыве дух чалавека, калі апускаюцца крылы, калі няма здольнасці змагацца, калі няма здольнасці любіць і імкнуцца ў будучыню. Усе гэтыя здольнасці закладзены ў нашым народзе, а першыя цаглінкі ў стварэнне гэтага вялікага будынка паклалі святыя роўнаапостальныя Кірыл і Мяфодзій. Мы сёння ўспамінаем іх памяць і святкуем, пазіраючы на найвялікшыя дасягненні нашага народа, у першую чаргу ў галіне культуры і асветы.
Усіх вас сардэчна віншую з гэтым святам! Няхай Бог захоўвае ўсіх вас і нашу ўлюбёную Айчыну!»
Затым выступіла намеснік старшыні Урада РФ В. Ю Галадзец, якая, у прыватнасці, адзначыла: «Сёння ўвесь славянскі свет адзначае цудоўнае свята — Дзень Кірыла і Мяфодзія. У нас у Расіі склалася традыцыя адзначаць гэтае свята вялікім святам харавога спеву. Сёння разам з намі спявае ўся Расія. Больш за сто тысяч чалавек выйшлі сёння на расійскія плошчы і спяваюць разам з намі. Да нас сёння далучацца нашыя сябры са славянскіх краін. Гэтая традыцыя закладзена нашым Свяцейшым Патрыярхам Кірылам».
Вядучыя канцэрта і В. Ю. Галадзец ад імя ўсіх прысутных павіншавалі Свяцейшага Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў, зводны хор выканаў «Многія леты» на музыку С. С. Пракоф'ева.
На святочную сцэну былі запрошаны навучэнцы першых класаў адукацыйных устаноў, якім было прысвоена званне «Лепшыя школы Расіі 2018 года». Першакласнікі атрымалі з рук Свяцейшага Патрыярха Кірыла і В. Ю Галадзец кнігі.
Зводны хор праспяваў трапар свята Пасхі «Хрыстос уваскрэс» (музыка А. Кастальскага).
Штогод у Дзень славянскага пісьменства і культуры па ўсёй Расіі праходзяць святочныя фестывалі і канцэрты, а самай вялікай сцэнай становіцца Красная плошча, на якой у гэты дзень гучаць духоўныя, народныя, папулярныя і дзіцячыя песні.
Да канцэрту на Краснай плошчы далучыліся гарады Расіі і іншых славянскіх краін. На сувязь з Краснай плошчай выйшаў горад Стара-Загора, Рэспубліка Балгарыя. Хор Старазагорскай оперы і зводны Расійскі хор выканалі гімн Кірылу і Мяфодзію на балгарскай мове (муз. П. Піпкаў, сл. С. Міхайлаўскі).
Таксама было арганізавана прамое ўключэнне са сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска. Песня «Белавежская пушча» (кампазітар Аляксандра Пахмутава, аўтар слоў Мікалай Дабранраваў) выканалі зводны дзіцячы хор горада Мінска і зводны Расійскі хор.
У канцэрце на Краснай плошчы прынялі ўдзел: народная артыстка СССР А. М. Пахмутава; народная артыстка РСФСР Надзея Бабкіна і ансамбль «Руская песня»; народны артыст Расіі Алег Газманаў; народная артыстка Расіі Ларыса Доліна; заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Генадзь Дзмітрак; народны артыст Расіі Леў Кантаровіч; хор Стрэчанскага стаўрапігіяльнага манастыра горада Масквы; вучні Харавога вучылішча імя А. В. Свешнікава і іншыя.
У ліку гасцей свята на Краснай плошчы былі: мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава; першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве мітрапаліт Істрынскі Арсеній; старшыня Патрыяршага савета па культуры мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Ціхан; прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў, іерархі і святары Рускай Праваслаўнай Царквы.
Трансляцыя канцэрта была арганізавана на тэлеканале «Культура».
Урачысты канцэрт завяршыўся выкананнем заключнай часткі кантаты «Масква» (кампазітар П. І. Чайкоўскі, аўтар слоў А. М. Майкаў) і феерверкам.