Мітрапаліт Павел наведаў манастыр прападобнага Феадосія Вялікага непадалёк ад Віфлеема

06 верасня 2019

top.jpg

5 верасня 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў манастыр святога прападобнага Феадосія Вялікага блізу горада Віфлеема.

Уладыка Экзарх сустрэўся з ігуменам абіцелі архімандрытам Філафеем і перадаў ад імя матушкі ігуменні Еўдакіі і ўсіх сясцёр Полацкага манастыра абраз святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай з часцінкай яе святых мошчаў.

На Святой Зямлі прападобная Еўфрасіння завяршыла свой зямны шлях і ў гэтым манастыры яна была пахавана. Тут доўгі час знаходзіліся яе святыя мошчы. І ў памяць пра гэта была напісана гэтая ікона.

Мітрапаліт Павел падаў усім багамольцам архіпастырскае благаславенне і пакланіўся святыням абіцелі.

Church.by