Патрыяршы Экзарх павіншаваў Сяргея Румаса з прызначэннем на пасаду Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
21 жніўня 2018Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў Сяргея Румаса з прызначэннем на пасаду Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Тэкст віншавання
Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь
РУМАСУ С.М.
Высокапаважаны Сяргей Мікалаевіч!
Прыміце сардэчнае віншаванне з прызначэннем Вас на пасаду Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З гэтага часу Вы ўзначальваеце Урад нашай краіны. Ад прымаемых Вамі рашэнняў напрамую залежыць забеспячэнне міру, спакою і парадку ў нашым грамадстве, абарона законных правоў усіх жыхароў Рэспублікі Беларусь.
Дазвольце пажадаць Вам добрага здароўя, моцы духу і дапамогі Божай у служэнні Айчыне і беларускаму народу.
Няхай благаславіць Гасподзь Вашу адказную працу!
З глыбокай пашанай
+ Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
20 жніўня 2018 года