Мітрапаліт Павел прыняў удзел у Каляднай ёлцы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

11 студзеня 2020

top.jpg

10 студзеня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у дабрачыннай Каляднай ёлцы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў нядзельнай школе пры стаўрапігіяльным жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы горада Гродна.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый і настаяцельніца манастыра ігумення Гаўрыіла (Глухава).

Калядную ёлку для дзяцей правялі акцёры хатняга тэатра «Мар'я-мастачка» і дзіцячы хор выхаванцаў нядзельнай школы.

Калядная ёлка ўжо паспела стаць неад'емнай часткай жыцця жаночага манастыра, і рабяты з радасцю штогод прымаюць у ёй удзел і атрымліваюць падарункі.

Уладыка Экзарх павіншаваў дзяцей са святам Ражджаства Хрыстовага, уручыў ім салодкія падарункі, а затым звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.

«Дзяцей, якія сёння тут прысутнічаюць, паслаў нам Сам Бог, каб мы мелі магчымасць падзяліцца з вамі дабрынёй і цяплом, праявіць спачуванне, для таго, каб нам самім стаць хоць трохі лепшымі. Адарыўшы клопатам вашых дзяцей, мы па прыкладу вешчуноў прыносім свае дары Самому Спасіцелю свету, нованароджанаму Богадзіцяці Хрысту. «Праўду кажу вам: тое, што зрабілі вы аднаму з братоў Маіх меншых, Мне зрабілі» (Мф. 25:40», — нагадаў Патрыяршы Экзарх словы Хрыста Спасіцеля.

Church.by

Фотарэпартаж