Мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі

09 мая 2018

top.jpg

8 мая 2018 года ў Палацы Рэспублікі горада Мінска адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі.

На сходзе прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Узброеных Сіл, працы; кіраўнікі рэспубліканскіх дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, навучэнцы і студэнты.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сходу звярнуўся Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Аляксеевіч Раўкоў. «Памяць аб Вялікай Перамозе застаецца той магутнай сілай, якая аб'ядноўвае ўсіх людзей добрай волі, заахвочвае іх да абароны міру і бяспекі на фоне жорсткіх выклікаў цяперашняга стагоддзя», — сказаў, у прыватнасці, кіраўнік абароннага ведамства. Звяртаючыся да ветэранаў, Міністр абароны адзначыў, што яны былі і назаўжды застануцца ўзорам грамадзянскасці і патрыятызму, мужнасці і самаахвярнасці для сучаснай моладзі і будучых пакаленняў.

Па завяршэнні афіцыйнай часткі сходу адбыўся канцэрт майстроў мастацтваў.

Фота: «Минск-Новости»

Church.by