Мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 65-годдзю Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча

06 лістапада 2018

Military_secondary_school_of_Suvorov_into_Minsk1.J...

6 лістапада 2018 года ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 65-годдзю Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцы, выпускнікі, ветэраны, выкладчыкі і камандзіры Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. На святочным вечары прысутнічаў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча лічыцца адной з лепшых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. За 65 гадоў працы вучылішча выпусціла больш за 13 тысяч курсантаў. У ліку яго вядомых выпускнікоў - дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі генерал-лейтэнант Станіслаў Васільевіч Зась, міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Аляксеевіч Раўкоў і многія іншыя. Сотні выпускнікоў вучылішча за праяўленую мужнасць і гераізм узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

Варта адзначыць, што кіраўніцтва Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча актыўна супрацоўнічае з Беларускай Праваслаўнай Царквой у сферы духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў. У сценах вучылішча абсталяваны дамавы храм у гонар святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова.

Church.by