Мітрапаліт Павел здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар Праабражэння Гасподняга ў гарадскім пасёлку Копысь
29 верасня 201829 верасня 2018 года, у суботу сядміцы 18-й пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар Праабражэння Гасподняга ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна і ўзначаліў Бажэственную літургію.
Патрыяршаму Экзарху саслужыў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма протаіерэй Сергій Вараб'ёў, клірыкі епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Воўк Віталь Міхайлавіч; старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Цярэнцьеў Уладзімір Уладзіміравіч; начальнік УУС Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Кубракоў Іван Уладзіміравіч; старшыня Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Ісачэнка Ігар Уладзіміравіч; выконваючы абавязкі намесніка старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Калачоў Віктар Сцяпанавіч; дарадца старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Даніленка Міхаіл Рамановіч; галоўны спецыяліст аддзела па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Фадзеенкаў Сяргей Мікалаевіч; старшыня пасялковага сельскага савета гарадскога пасёлка Копысь Аршанскага раёна Вацура Кацярына Фёдараўна і іншыя высокія госці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель Пакроўскага сабора горада Віцебска праотаіерэй Аляксандр Сіроткін.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Любові Галкінай.
Па заамвоннай малітве архіерэі і саслужачыя ім святары здзейснілі чын слаўлення святу.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
Уладыка Экзарх падзякаваў архіепіскапу Дзімітрыю за цёплыя словы, павіншаваў прыхаджан і духавенства храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Па заканчэнні пропаведзі мітрапаліт Павел уручыў узнагароды Патрыяршага Экзарха працаўнікам і дабрачынцам прыхода. Зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Лысюк Анатоль Анатолевіч быў удастоены ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага другой ступені, генеральны дырэктар кампаніі холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка"» Мартынаў Мікалай Васільевіч — ордэна святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Жынгель Алег Валянцінавіч быў удастоены Граматы Патрыяршага Экзарха.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае бдагаславенне.