Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава

24 лістапада 2018

top.jpg

24 лістапада 2018 года, у суботу сядміцы 26-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна.

Перад пачаткам богаслужэння ваеннаслужачымі пагранічных войскаў у храм была прынесена харугва атрада пагранічнага кантролю «Мінск», асвячоная Патрыяршым Экзархам падчас сумеснай малітвы з воінамі-пагранічнікамі 22 лістапада 2015 года.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); настаяцель храма, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; настаяцелі вайсковых храмаў, святары, адказныя за духоўнае акармленне пагранічных войскаў, і іншыя запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Пропаведзь па запрычасным вершы прамовіў кіраўнік епархіяльнага аддзела Гомельскай епархіі па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі протаіерэй Ігар Альшанаў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Галіны Шумік.

За богаслужэннем маліліся: Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч, намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Маісеенка Уладзімір Рыгоравіч, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнік Аксенюк Міхаіл Пятровіч, а таксама курсанты ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх зачытаў віншавальны адрас з нагоды святкавання 100-годдзя пагранічнай службы Беларусі і Дня памяці нябеснага заступніка пагранічных войскаў Архістратыга Міхаіла, пасля чаго да прысутных з прывітальным словам звярнуўся Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч.

За доблесны ўклад у выкананне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь і ў азнаменаванне 15-годдзя падпісання Дагавора аб супрацоўніцтве мітрапаліт Павел і генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч уручылі спецыяльныя нагрудныя знакі Архістратыга Божага Міхаіла, граматы і падзякі святарам і вайскоўцам, якія асабліва папрацавалі ў справе ўмацавання ўзаемадзеяння паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Затым Уладыка Экзарх звярнуўся да прысутных са словам павучання. Уладыка мітрапаліт павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел, генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч, духавенства і вайскоўцы прайшлі да месца пахавання загінуўшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж