Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска
18 мая 201818 мая 2018 года, у пятніцу 6-й сядміцы пасля Пасхі, у дзень святкавання іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» і мучаніцы Ірыны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель храма протаіерэй Дыянісій Пясецкі і клірык храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Ксеніі Зайчанковай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Аляксій Кісель.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
На памяць аб сумеснай малітве ўладыка Экзарх уручыў вернікам абразкі Божай Маці «Няўпіўная Чаша». Усім імянінніцам было абвешчана мнагалецце, а мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.
Па заканчэнні богаслужэння выхаванцы нядзельнай школы прыхода паказалі музычна-харэаграфічную пастаноўку, пасля якой мітрапаліт Павел наведаў будуемы храм іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» і азнаёміўся з працэсам будаўніцтва.