Мітрапаліт Павел здзейсніў малебен «За беларускі народ» у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
17 жніўня 202017 жніўня 2020 года, у панядзелак 11-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен «За беларускі народ» у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
У завяршэнне набажэнства адбыўся хрэсны ход вакол сабора.
Пасля заканчэння малебна і хрэснага ходу ўладыка Павел звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам настаўлення.