Мітрапаліт Павел здзейсніў аб'езд межаў Мінска са святынямі Беларускай Праваслаўнай Царквы

03 красавіка 2020

top.jpg

3 красавіка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў на мікрааўтобусе аб'езд межаў горада Мінска з шануемымі святынямі Беларускай Праваслаўнай Царквы — копіямі Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы, а таксама крыжам-машчавіком з часціцай Жыватворнага Дрэва Крыжа Гасподняга і часцінкамі мошчаў многіх святых.

У дарозе архіпастыра суправаджалі: благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Георгій Латушка, прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў) і клірыкі Мінскай епархіі.

Падчас аўтамабільнага хрэснага ходу ўладыка Экзарх і святары здзейснілі малебны спеў аб спыненні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі і акафістны спеў Божай Маці.

Падчас руху мітрапаліт Павел і клірыкі ўзносілі малітвы Хрысту Збаўцу, Найсвяцейшай Багародзіцы і ўсім Беларускім святым, акрапляючы зямлю святой вадой і просячы Госпада засцерагчы Белую Русь і ўсіх яе жыхароў ад шкадлівай пошасці.

Church.by