Мітрапаліт Павел здзейсніў асвячэнне Народнага музея «Вызваленне Беларусі» ў гімназіі № 11 горада Мінска

03 мая 2018

top.jpg

3 мая 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Народнага музея «Вызваленне Беларусі» ў гімназіі № 11 горада Мінска імя І. Д. Чарняхоўскага.

Ля ўваходу ў гімназію Патрыяршага Экзарха сустрэлі дырэктар гімназіі Вольга Леанідаўна Бойка і кіраўнік духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС», старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» свяшчэннік Святаслаў Рагальскі.

На плошчы перад гімназіяй адбылася ўрачыстая лінейка, на якой прысутнічалі: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў; дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Місько Максім Уладзіміравіч; начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Уладзімір Мацвеевіч Макараў; намеснік старшыні Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Міхайлаўна Вялікая; прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска і іншыя высокапастаўленыя госці.

Мітрапаліт Павел звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім павіншаваў усіх са святам Пасхі Хрыстовай і надыходзячым Днём Перамогі. Патрыяршы Экзарх заклікаў усіх захоўваць памяць пра подзвіг воінаў, якія вызвалялі нашу Айчыну ад нацысцкіх захопнікаў.

Далей удзельнікаў урачыстага мерапрыемства віталі: Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў; а затым прапраўнучка І. Д. Чарняхоўскага, Ганна Чарняхоўская.

Пасля гэтага адбылося адкрыццё Народнага музея «Вызваленне Беларусі». Сімвалічную чырвоную стужачку перарэзалі: мітрапаліт Павел, Аляксандр Сурыкаў і Ганна Чарняхоўская.

Затым Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне музея і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

У Актавай зале гімназіі адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі і адкрыццю Народнага музея, закліканага ушанаваць памяць салдат і афіцэраў — вызваліцеляў Беларусі і працаўнікоў тылу. Сярод запрошаных гасцей прысутнічалі дзеці вайны, якіх асабліва ўшанавалі ўсе ўдзельнікі святочнага канцэрта.

Church.by

Фотарэпартаж