Мітрапаліт Павел здзейсніў утраню з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
01 красавіка 20201 красавіка 2020 года, у сераду пятага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў утраню з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.